зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Магiла генерал-маёра Ланскога С.М.

Шыфр

413Д000007

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1815 г.

Стыль

Ампір

Апісанне

Магіла С.М. Ланскога, рускага ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта (1813 г.), генерал-маёра (1812 г.), удзельніка руска-пруска-французскай (1806-07 гг.) і Айчыннай 1812г. войн, загранічных паходаў рускай арміі 1813-14 гг., які памёр ад ран у 1814 г., знаходзіццая на паўднёва-ўсходняй ўскраіне могілак па вул. Антонава. 

С.М. Ланскі нарадзіўся ў 1770 г. З 14 гадоў на ваеннай службе. У Руска-пруска-французскую вайну 1806-07 гг. у чыне палкоўніка ўдзельнічаў у бітве пал Лансбергам і Пройсіш-Эйлау, за мужнасць у баі каля Фрыдланда ўзнагароджаны Георгіеўскім крыжам. У пачатку Айчыннай вайны 1812 г. генерал-маёр Ланскі камандаваў гусарскім палком, які кватэраваў у раёне Гродна, разам з іншымі часцямі прыкрываў адыход 1-й рускай арміі, а потым дарогу на Пецярбург. У канцы 1812 г. на чале кавалерыйскага атрада ўдзельнічаў у вызваленні Полацка і Вільні. У час загранічных паходаў рускай арміі 1813-14 гг. па выгнанню войск Напалеона з краін Заходняй Еўропы камандаваў асобным артылерыйскім атрадам, вызначыўся ў многіх бітвах, быў цяжка паранены і 23.02.1814 г. На яго магіле ў 1815 г. пастаўлены помнік.

На магіле пастаўлены помнік - сіметрычная архітэктурная кампазіцыя, выкананая ў стылі ампір. На пастаменце ўстаноўлены дзве ўсечаныя канеліраваныя калоны, паміж якімі размешчаны кубак з крыжам. Пастамент дэкарыраваны нішамі, рамкамі, цягамі. У цэнтры размешчана памятная дошка.