зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Магіла Героя Савецкага Саюза Ю.В. Смірнова

Магіла Героя Савецкага Саюза Ю.В. Смірнова

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000123

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1947 г.

Апісанне

Магіла Героя Савецкага Саюза Ю. Смірнова знаходзіцца ў цэнтры пасёлка, у скверы. На магіле пакладзена надмагільная пліта з памятнай дошкай, на якой напісана прозвішча героя і гады жыцця. Бюст Ю.Смірнова, усталяваны побач з месцам яго пахавання, мае дакладнае партрэтнае падабенства з фотаздымкам салдата. Аўтар скульптуры Г. Канопліч, мастак і скульптар з г. Дуброўна. 

Герой Савецкага Саюза Ю.В. Смірноў нарадзіўся 02.09.1925 г. У Вялікую Айчыную вайну на фронце з 1943 г., гвардыі радавы 77-га гвардзейскага стралковага палка 26-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Ю.В. Смірноў вызначыўся 24.06.1944 г. каля в. Шалашына Дубровенскага раёна. У час бою быў цяжка паранены і захоплены фашыстамі ў палон. Нягледзячы на катаванні, не выдаў ворагу ваеннай тайны. 25.06.1944 г. фашысты распялі Ю.В. Смірнова на сцяне бліндажа. За стойкасць і адданасць Радзіме Ю.В. Смірнову 06.10.1944 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Старонка