зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Магіла Героя Савецкага Саюза Т.С. Марыненка

Магіла Героя Савецкага Саюза Т.С. Марыненка

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000918

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1942 г.

Апісанне

Магіла Героя Савецкага Саюза Т.С. Марыненка знаходзіцца на вясковых могілках в. Жарцы. 

Таццяна Савельеўна Марыненка нарадзілася 25.01.1920 г. у в. Сухі Бор. У 1939 г. скончыла Полацкае педвучылішча. Працавала настаўніцай у сярэдняй школе. Удзельніца партызанскага і падпольнага руху на тэрыторыі Полацкага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, разведчыца і сувязная партызанскай брыгады “Няўлоўныя”. 

Арыштавана і пасля катаванняў расстраляна разам з 14-гадовым братам Лаўрэнам 02.08.1942 г. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна. Узнагароджана ордэнам Леніна. Яе імем названа Зялёнкаўская сярэдняя школа, вуліца і мікрараён у г. Полацку. Каля Полацкага педагагічнага коледжа, 8-й сярэдняй школы ўстаноўлены бюсты, а на будынку коледжа – мемарыяльная дошка.

Старонка