Шыфр
712Ж000295
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1967 г.
Помнік на магіле Героя Савецкага Саюза, партыйнага і дзяржаўнага дзеяча В.І. Казлова ўяўляе сабой пагрудны бюст, устаноўлены на высокім пастаменце. Скульптурны партрэт вырашаны ў рэалістычных традыцыях, дэталёва прапрацаваны. У рысах твару адлюстравана мужнасць, гераізм, глыбокі псіхалагізм. Дэталі касцюма і ўзнагарода падкрэсліваюць найперш гераічнае мінулае В.І. Казлова — арганізатара і аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Кампазіцыя помніка строгая і стрыманая. Перад пастаментам пакладзена надмагільная пліта, участок магілы вакол помніка аформлены гранітнымі плітамі.
Помнік — твор манументальнага мастацтва, выкананы вядомым беларускім скульптарам, народным мастаком БССР і СССР 3. Азгурам. Устаноўлены на магіле дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, Героя Савецкага Саюза В.I. Казлова.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён