Шыфр
213Д000122
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1947 г.
Апісанне
Магіла К.С. Заслонава і Я.В. Каржэня знаходзіцца з усходняга боку будынка чыгуначнага вакзала станцыі “Орша Цэнтральная”. На магіле ўстаноўлена мемарыяльная пліта з памятным надпісам, побач помнік К.С. Заслонаву. Дзякуючы агульнай металічнай невысокай агароджы, добраўпарадкаванай пляцоўцы з усходняга боку будынка вакзала, магіла і помнік выглядаюць як адзіная мемарыяльная зона. Мемарыяльная тэрыторыя размяшчаецца па асі вакзала і прагледжваецца з паўднёвай і паўночнай платформаў, з вокнаў цягнікоў, якія праходзяць уздоўж комплексу.
Герой Савецкага Саюза К. С. Заслонаў нарадзіўся 25.12.1909 г. ў г. Асташкаў Калінінскай вобласці. Скончыў прафесійна-тэхнічнае вучылішча у г. Вялікія Лукі (1930 г.). З кастрычніка 1939 г. начальнік паравознага дэпо станцыі Орша.
У верасні 1941 г. па ініцыятыве К. С. Заслонава ў Маскве быў створаны партызанскі атрад з чыгуначнікаў, які ў кастрычніку перайшоў лінію фронту і быў разгрупаваны. К.С. Заслонаў уладкаваўся на працу ў Аршанскае дэпо начальнікам рускіх паравозных брыгад. На чыгуначным вузле стварыў і ўзначаліў некалькі падпольных дыверсійных груп, якія разам з іншымі падпольнымі групамі паралізавалі работу Аршанскага чыгуначнага вузла. Заслонаўцы здабывалі ўзрыўчатку, рабілі міны, знішчалі варожыя эшалоны, узрывалі склады з боепрыпасамі, гаручым, пашкоджвалі тэлефонную сувязь. З снежня 1941 г. да лютага 1942 г. падпольшчыкі пусцілі над адхон 6 варожых эшалонаў, вывелі са строю больш як 200 паравозаў, больш за 170 аўтамашын.
Фашыстам стала вядома аб дыверсійнай арганізацыі. Каб пазбегнуць разгрому, К. С. Заслонаў з групай падпольшчыкаў пайшоў у партызаны. З лютага 1942 г. - камандзір партызанскага атрада, з ліпеня 1942 г. - камандзір партызанскай брыгады "Дзядзькі Косці". Партызаны па чале з К. С. Заслонавым рабілі баявыя рэйды па Аршанскім і суседніх раёнах, знішчалі гарнізоны і камунікацыі праціўніка. К. С. Заслонаў загінуў 14.11.1942 г. у баі супраць карнікаў у в. Купаваць Сенненскага р-на. 07.03.1943 г. яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.