Шыфр
213Д000667
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Гвардыі капітан Чырвонай Арміі Яўген Канстанцінавіч Сяроў загінуў у баі ў 1944 г. Яго пахаванне знаходзіцца на ўскрайку вёскі на тэрыторыі зялёнай зоны. Абсаджана кустовымі раслінамі і дрэвамі. З паўднёвага боку праходзіць дарога мясцовага значэння.
Індывідуальная магіла ўяўляе сабой прамавугольны ў плане ўчастак памерам 3, 50х2,60 м, абнесены празрыстай агароджай з металу. У 1956 г. на магіле пастаўлены абеліск.
Бягучыя рамонты, звязаныя з падтрыманнем належнага стану пахавання, праводзяцца з пэўнай перыядычнасцю. У перыяд з 2008 па 2015 гг. былі праведзены работы па замене жалезабетоннага абеліска на гранітны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён