Шыфр
113Д000504
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1942 г.
Магіла мірных жыхароў размешчана за 1 км на паўночны захад ад в. Лешніца. Тут пахаваны 81 чалавек, якіх расстралялі нямецка-фашысцкія захопнікі каля дарогі Велікарыта - Брэст 25 кастрычніка 1942 г. Сярод пахаваных у асноўным яўрэі з дарожна-будаўнічага лагера (15 мужчын, 66 жанчын).
У 1978 г. на месцы пахавання быў усталяваны абеліск з востраканцовай зоркай на металічным шпілі. На франтальным баку абеліска прымацаваная мемарыяльная дошка з надпісам: "25 кастрычніка 1942 г. расстраляны 81 чалавек (15 мужчын, 66 жанчын) дарожна-будаўнічага лагера, у асноўным яўрэі". Само пахаванне абнесена драўлянай агароджай са штыкетнікам з бетоннымі слупкамі. Да брацкай магілы вядзе ступеньчатая бетонная лесвіца.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён