Шыфр
113Д000749
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1863 г.
Апісанне
Магіла паўстанцаў 1863 г. знаходзіцца на тэрыторыі рыма-каталіцкіх могілак на паўднёва-ўсходняй ускраіне г. Косава.
На магіле ўсталяваны чорны гранітны крыж на ступеністым пастаменце, на пярэдняй грані надпіс на польскай мове. У перакладзе на беларускую мову сказана наступнае: “11 лістапада 1928 г. у гадавіну 10-годдзя незалежнасці паўстанцам польскім, якія загінулі ў 1863 г. у павеце Косаўскім - жыхары павета”, унізе помніка - прозвішчы паўстанцаў (Красінскі, Лукашэвіч і незнаёмае прозвішча).