Шыфр
113Д000619
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1863 г.
Помнік паўстанцам, якія загінулі ў баі пад Ласасінам 24 мая 1863 г. знаходзіцца ў лясным масіве 210-га авіяцыйнага Ружанскага палігона. Да 70-годдзя з дня паўстання ў 1933 г. быў пастаўлены абеліск, які пазней быў разбураны.
У 1989 г. быў усталяваны новы помнік. Разбураны пад час ваенных вучэнняў 1998 г. Новы помнік быў усталяваны ў 2000 г.
Помнік складаецца з шырокай надмагільнай пліты, на якой на невялікім пастаменце ўстаноўлены гранітны абеліск. Тэрыторыя брацкай магілы абнесена агароджай -- металічныя слупкі, злучаныя ланцугом.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён