Шыфр
313Д000555
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
В.І. Талаш - народны герой, удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў грамадзянскую і Вялікую Айчынную вайну. У час акупацыі павета войскамі Польшчы перайшоў лінію фронту, наладзіў сувязь з 417-м палком Чырвонай Арміі, арганізаваў партызанскі атрад (300 чалавек), які пад яго кіраўніцтвам выбіў ворага з в. Навасёлкі і захапіў вялікія трафеі, быў разведчыкам 417-га палка. Летам 1920 г. у час наступлення Мазырскай групы войск Чырвонай Арміі дапамагаў чырвонаармейцам у будаўніцтве гацей і праходаў праз балоты, вадзіў кавалерыйскія атрады ў варожы тыл. Узнагароджаны Ордэнам Чырвонага Сцяга. Пасля грамадзянскай вайны В. Талаш быў старшынёй Навасёлкаўскага сельскага Савета.
У Вялікую Айчынную вайну дапамагаў партызанам, збіраў для іх зброю. Быў арыштаваны нямецка-фашысцкімі акупантамі і пасаджаны ў петрыкаўскую турму. Пазней выконваў заданні Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б. У пачатку 1943 г. перапраўлены ў Маскву. Пасля вайны жыў у в. Навасёлкі. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай Вайны 1-й ступені. Памёр 23.08.1946 г.
На магіле В.І. Талаша ў 1947 г. устаноўлены абеліск з барэльефам, памятнай дошкай і выявай зоркі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён