зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

манастырскі корпус

Шыфр

212Г000967

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1780-я гг.

Стыль

Барока з элементамі класіцызму

Апісанне

Будаўніцтва двух мураваных манастырскіх карпусоў адносіцца да 80-х гадоў XVIII ст.

У 1922 г. Полацкі Богаяўленскі манастыр быў прыпісаны да Нікалаеўскага сабора і ў хуткім часе скасаваны. З 1957 г. манастырскі корпус выкарыстоўваўся як жылы дом.

Жылы корпус -- Г-падобны ў плане, двухпавярховы будынак накрыты вальмавым дахам. З-за няроўнасці рэльефу частка будынка (усходняе крыло) мае паўпадвальны паверх. Галоўны (паўночны) фасад арыентаваны на вул. Леніна. Вуглавая частка будынка вылучана 4 дарычнымі паўкалонамі, завершана франтонам і купалам. Фасады патынкаваныя, гарызантальна падзелены прафіляванымі цягамі. Фасадная плоскасць першага паверха дэкарыравана рустам, расчлянёна невялікімі лучковымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах з замковым каменем. Сцены другога паверха прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Вокны другога паверха вылучаны падаконнымі і надаконнымі паяскамі цягаў. Завершаны фасады развітым карнізам. Дваровыя фасады вырашаны падобна галоўным. Уваходы размешчаны з боку галоўнага фасада паўднёвага крыла і два з боку дваровага фасада асноўнага паўночнага крыла. Да ўваходаў вядуць высокія мураваныя ганкі.