зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Манумент у гонар савецкай мацi-патрыёткi

Манумент у гонар савецкай мацi-патрыёткi

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Д000574

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

29.08.1975

Стыль

Канструктывізм

Апісанне

Манумент у гонар савецкай мацi-патрыёткi прысвечаны беларускай жанчыне-маці Настассі Фамінічне Купрыянавай, усе 5 сыноў якой аддалі жыццё за Радзіму ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Н.Ф. Купрыянава праводзіла сыноў Мікалая, Міхаіла, Пятра, Сцяпана, Уладзіміра абараняць Радзіму. Аднаму з сыноў - Пятру, які закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, 23.03.1945 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны Н.Ф. Купрыянава шмат увагі аддавала патрыятычнаму выхаванню моладзі. Купрыянава ў 1972 г. стала ганаровай грамадзянкай Жодзіна. Памерла 13.04.1979 г.

Аўтарамі мемарыялу з'яўляюцца скульптары А. Заспіцкі, І. Міско, М. Рыжанкоў, архітэктар А. Трафімчук. Помнік выкананы з граніту і бронзы. Быў адкрыты 29.08.1975 г.

Помнік уяўляе сабой скульптурную кампазіцыю з шасці фігур на невысокім пастаменце. Адна з фігур стаіць асобкам - фігура маці, якая праводзіць сваіх сыноў на вайну. Вышыня помніка 4 м, фігуры выкананы ў поўны рост.

Старонка