Шыфр
413Г000764
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1929 - 1936
Апісанне
Марыянская кальварыя ўключае у сябя касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі, капліца-пахавальня, капліца-грот, капліца-брама. Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі размешчаны на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Дубок Астравецкага раёна. Храм узведзены у традыцыях народнага драўлянага дойлідства. 26 мая 1929 года на свята Троіцы каплічка была ўрачыста асвечана Віленскім біскупам. У 1936 годзе былі створаны прыпынкі, прысвечаныя Маці Божай - на працягу 2 кіламетраў устанавілі 7 крыжоў. У тыя ж гады былі пабудаваны тры каменныя стацыі кальварыі. Першая з іх - капліца-брама знаходзіцца на адлегласці 1,5 км на паўночны-захад ад вёскі Дубок, на лясным пагорку на левым беразе ракі Вілія. Яшчэ адна стацыя капліца-грот знаходзіцца за 0,8 км на паўночны захад ад вёскі. Пабудавана з бутавага каменю каля крыніцы. Трэцяя стацыя размешчана ў 1,5 кіламетры ад вёскі Дубок. Мураваная з цэглы і вялікіх камянёў капліца пабудавана як пахавальня. Кальварыя была асвечана 30 жніўня 1936 года. Штогод у першую нядзелю ліпеня Марыянская кальварыя вёскі Дубок збірае на фэст шматлікіх пілігрымаў.