113Ж000099_2
Шыфр
113Ж000099
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1985 - 1989 гг.
Трыпціх пад агульнай тэмай "ЗЯМЛЯ" створаны ў 1985-1989 гг. Аўтары - лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР Уладзімір Крываблоцкі і Юрый Багушэвіч, мастакі-манументалісты Мінскага мастацка-вытворчага камбіната. Манументальнае палатно ўяўляе сабой магутны візуальны акцэнт у адкрытай гарадской прасторы, фармуе вобраз вуліцы Маскоўскай і з'яўляецца адной з славутасцяў горада.
Трыпціх выкананы ў тэхналагічна працаёмкай, дарагой і вельмі рэдкай для сучаснага манументальнага мастацтва Беларусі тэхніцы. Пасля зацвярджэння эскізаў і кардонаў у натуральную велічыню, малюнак кардонаў перакладаўся на тарцы і выкладваўся ў 95 каляровых адценнях смальты. Смальта рыхтавалася на аснове пяску і пігмента. Пліткі модулем 9х12 см абпальваліся. Потым мастакі-выканаўцы ўручную калолі іх на дробны модуль. Выкладвалася мазаіка толькі ў цёплы час года. На выкананне фрагмента памерам 50х50 см метадам прамога набору сыходзіла да пяці дзён.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён