зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мазаіка "Кастрычнік"

Шыфр

712Ж000050

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1970 г. - 1980 г.

Апісанне

Мазаічныя кампазіцыя "Кастрычнік" на фасадзе будынка праектнага інстытута "Белдзіпрахарчпрама" на вул. Кальварыйскай (1975 г.) адзін  з найбольш значных твораў манументальнага жывапісу аўтарства Аляксандра Міхайлавіча Кішчанкі.  Мазаіка "Кастрычнік" размешчана на тарцовым фасадзе адміністрацыйнага будынка, які арыентаваны на плошчу. Выява характарызуецца моцна выражаным дыяганальным рухам, экспрэсіўнымі формамі, вастрынёй ракурсаў. На першым плане - дынамічныя фігуры рабочага і селяніна. Яны злучылі ў магутных выцягнутых руках серп і молат. Сюжэтны сцэнарый мазаікі пабудаваны свабодна і сумяшчае шэраг эпізодаў розначасовага дзеяння. У адно цэлае аб'яднаны дакументальныя падзеі і сімвалы, рэальныя выявы і алегорыі. Прымяніўшы прынцып кантраста, мастак размясціў побач буйныя і дробныя фігуры, статычныя і дынамічныя, моцна мадэліраваныя і плоскасныя. Уся кампазіцыя аб'яднана залаціста-чырвонай колеравай гамай.