зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мазаіка на дамах па пр. Незалежнасці

Мазаіка на дамах па пр. Незалежнасці

Змест

Апісанне

Мазаікі на тэмы воінскай славы, росквіту навукі і мастацтва выкананы на тарцовых сценах жылых дамоў, арыентаваных на праспект Незалежнасці у мікрараёне Усход у Мінску. Творам мастака ўласціва глыбокая ідэйнасць і прафесійнае майстэрства, высокая пластычная культура. Мазаіка "Горад мастацтва" выканана на тарцовай сцяне жылога дома № 131, корп. 1. У цэнтры па восевай лініі фігура Маці, якая нібы настаўляе ў жыццё хлопчыка-падлетка, ніжэй па гарызанталі выявы фальклорнага ансамбля і фігур, якія ўвасабляюць розныя віды мастацтва. У надцокальным крузе меншага маштабу выява гусляра, над ім - выява рук як сімвал стварэння. Мазаіка "Горад-будаўнік" на тарцовай сцяне дома № 143, корп. 1. Цэнтр яе займае фігура Маці з хлопчыкам падлеткам. Вакол выявы дойлідаў, рабочых, студэнтаў. Сюжэты размешчаны сіметрычна па вертыкальных і гарызантальных восях. Удалае іх размеркаванне на панэльнай сцяне, залацістыя і бірузовыя колеры надаюць малюнку выразнасць і дэкаратыўнасць. Сонца ў крузе і паўкружжа вясёлкі завяршаюць выяўленчы рад мазаікі.Мазаіка "Горад навукі" на тарцовай сцяне жылога дома № 155, корп. 1. Асноўным кампазіцыйным і сэнсавым цэнтрам з'яўляецца фігура Маці, якая навучае сына. У крузе выява лётчыка-касманаўта. У надцокальным крузе дадзены паясны партрэт Ф. Скарыны, вышэй -- фігура, якая нагадвае аналітычныя малюнкі Леанарда да Вінчы. Побач з сімвалічным гербам Мінска выявы вучоных з атрыбутамі працы. Усе выявы размешчаны сіметрычна, упісаны ў авалы і кругі, аддзелены паўкружжамі вясёлак.Мазаіка "Горад-воін" на тарцы дома № 82, корп. 2. Створана складанай мовай сімволікі: далоні рук, якія нібы засцерагаюць галінку, -- сімвал стварэння; фігура трубача -- алегорыя славы, постаць жанчыны з васількамі, якая сустракае воінаў-пераможцаў; фігура сейбіта. У цэнтры кампазіцыі -- выява Маці з хлопчыкам-падлеткам.

Старонка