Шыфр
712Ж000209
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Завадскі раён, пр. Партызанскі, 81
Датаванне
1970 - 1980 гг.
Апісанне
Мазаічнае пано "Беларусь партызанская" размешчана на выступаючым франтоне кіназалы ў тарцы будынка гасцініцы "Турыст". Кампазіцыя смальтавай мазаікі прыцягвае да сябе ўвагу напружанай аранжава-чырвонай гамай, спалучэннем жоўтых і карычнева-чорных колераў. Яна сімвалізуе адзінства народа, памяць аб народных мсціўцах, якія ў небяспечны для Радзімы час узняліся на яе абарону. На першым плане гераічныя вобразы партызан. Яны арганічна звязаны з другім планам, дзе паказаны сцэны смерці конніка-партызана, марш партызан і сцэна вяртання мірных жыхароў. Мазаіка характарызуецца ўнутранай складанай сферычнай пабудовай. Лініі пано, якім нададзена форма канцэнтрычных кругоў, кантрастуюць з прамавугольнымі формамі будынка. Стылістыка мазаічнага пано прадугледжвае ўспрыманне твора як зблізку, так і здалёку.