Шыфр
513Д000250
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Быхаўскі раён, аг. Лудчыцы, с/с Лудчыцкі
Датаванне
1984 г.
Апісанне
Мемарыял Воінскай Славы знаходзіцца ў 1,5 км на паўднёвым усходзе ад аграгарадка Лудчыцы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Мемарыял узведзены ў 1984 г. ва ўшанаванне памяці загінуўшых савецкіх воінаў, у гонар іх мужнасці і гераізму, воінскага братэрства.
Комплекс з’яўляецца помнікам гісторыі і мастацтва. Адзначаны ў “Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусь Магілёўская вобласць 1986 г.”. Рашэннем рэспубліканскай навукова-метадычнай Рады ў 2003 г. уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.