зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мемарыяльная калона ў гонар прыняцця Канстытуцыі 1791 года

Мемарыяльная калона ў гонар прыняцця Канстытуцыі 1791 года

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Д000928

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1792 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Мемарыяльная калона ў гонар прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791 г. пастаўлена ў 1792 г. шляхціцам Янам Нікадэмам Лапацінскім у сваім маёнтку Лявонпаль у Полацкім ваяводстве ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 г. 

Помнік стаіць паблізу рэчкі Каменкі ў наваколлі в. Лявонпаль на той момант адкрытым месцы. Урачыстае адкрыццё помніка адбылося 18 кастрычніка. Яго асвяціў віленскі біскуп, прысутнічала шматлікая шляхта Браслаўскага павету. 

Калона прадстаўляе сабой слуп вышынёй 9 м у стылі класіцызму, змураваны з цэглы мясцовай вытворчасці Лапацінскіх, атынкаваны, з барыльефамі па карнізу верха. На капітэлі калоны размешчаны выява чатырох дзіцячых галовак, першапачаткова завершаны арлом.

Першая рэстаўрацыя калоны адбылася ў 1936 г. У некаторых месцах калона пасечана кулямі. 

Старонка