зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мемарыяльная капліца ў памяць аб Айчыннай вайне 1812 года

Мемарыяльная капліца ў памяць аб Айчыннай вайне 1812 года

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

512Д000496

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1912 г.

Стыль

Неакласіцызм

Апісанне

Мемарыяльная капліца пабудавана на месцы бітвы каля в. Салтанаўка ў Айчынную вайну 1812 г. 

У Айчынную вайну 1812 г. каля Салтанаўкі 9-11 ліпеня адбыўся бой рускай і французскай армій. Рускія войскі стрымалі магутны націск французскага корпуса графа К.К. Сіверса. 26-я пяхотная дывізія генерал-маёра І.Ф. Паскевіча і 12-я пяхотная дывізія генерал-маёра П.М. Калюбакіна дапамаглі асноўным сілам 2-й рускай арміі П.І. Баграціёна здзейсніць скрыты манеўр, пераправіцца цераз р. Днепр і рушыць на злучэнне з часткай 1-й рускай арміі пад камандаваннем генерал-фельдмаршала М.Б. Барклая дэ-Толі.

Праект капліцы складзены архітэктарам К. Міхайлавым, зацверджаны 25.03.1914 г. Каплiца квадратная ў плане, невялiкая памерам, завершана высокiм шатром. Пластыка фасадаў ствараецца паўкалонамi тасканскага ордэра, антаблементам i трохвугольнымi франтонамi. З двух бакоў крыжападобныя аконныя праёмы ў паўцыркульных нiшах. Мемарыяльныя дошкі з 4-х бакоў расказваюць аб удзельніках бітвы.

Старонка