зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мемарыяльны ансамбль

Мемарыяльны ансамбль

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Д000008

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

першая палова XIX ст.

Апісанне

Могілкі ўзніклі ў 1830-х гадах на паўночнай ускраіне Кобрынскага ўмацавання, як месца пахавання вайскоўцаў гарнізону крэпасці Брэст-Літоўск. 

Па рашэнню Брэсцкага гарвыканкама ад 16 жніўня 1944 г. вайсковыя могілкі былі вызначэны як месца пахавання салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі. Воінаў, памёрлых пры абароне Брэста ў 1944 г., сталі хаваць у раёне старых вайсковых могілак на тэрыторыі паміж польскім і рускім участкамі могілак.

У 1948 г. было выканана перапахаванне абаронцаў Брэсцкай крэпасці, знойдзенных пры разборцы руін ля Холмскіх варот і другіх месцаў Брэсцкай крэпасці. У 1948 г. па цэнтральнай алеі на брацкай магіле, дзе былі пахаваны 148 воінаў, усталяваны помнік савецкаму салдату працы скульптара Л. Кербеля. У 1971 г. з вайсковых могілак астанкі абаронцаў Брэсцкай крэпасці былі перапахаваны пад пліты некропаля Цытадэлі Брэсцкай крэпасці. 

У 2000 г. праведзена рэгенерацыя польскага квартала, усталяваны крыжы і помнік на алеі з левага боку на польскай частцы могілак. У 2003 г., 2009 г. на сцены цэнтральнага помніка ўсталяваны гранітныя дошкі з імёнамі яшчэ 405 воінаў, якія былі вызначаны па сведкам Падольскага архіва Міністэрства абароны РФ. У 2011 г. увекавечаны імёны яшчэ 3 воінаў.

В 2004 г. у паўночна-заходняй часцы могілак выкананы 2 брацкія магілы. У 2010 г. пасля раскопак у гэтыя магілы былі падпахаваны астанкі адпаведна 3 i 18 воінаў.

Старонка