зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000702

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1944 г.

Апісанне

Мемарыяльны комплекс з брацкай магілай знаходзіцца ў цэнтры г.п. Расоны. У брацкай магіле пахаваны 1796 воінаў Чырвонай Арміі і партызан, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне, i 9 падпольшчыкаў, растраляных гітлераўцамі 16 верасня 1942 г. Вядомы імёны 1793 чалавек. Гэта байцы і камандзіры 22-й арміі, 3-й і 4-й Ударных Армій, 6-й і 11-й Гвардзейскіх армій, партызаны брыгады “За Савецкую Беларусь”, імя І.В. Сталіна, імя М.В. Фрунзе, Дрысенскай брыгады, Калінінскіх партызанскіх фармаванняў.

Сярод пахаваных Д.П. Машэрава, маці П.М. Машэрава, якая была расстраляна разам з членамі Расонскай падпольнай групы 16 верасня 1942 г. на беразе возера Расона, Герой Савецкага Саюза У.А. Хамчаноўскі, які 12 снежня 1942 г. разам з групай падрыўнікоў патрапіў у засаду каля в. Гліснаўка Полацкага раёна, і загінуў, прыкрываючы адыход групы.

У 1948 i 1964 гг. сюды з тэрыторыі Расонскага раёна адбываліся перапахаванні загінуўшых воінаў, партызан і падпольшчыкаў.

У 1965 г. на месцы брацкай магілы па прапанове П. М. Машэрава быў ўзведзены мемарыяльны комплекс. Праект распрацавалі архітэктары Л.М. Левін і В.П. Занковіч.

У 2009 г. у мемарыяльным комплексе быў усталяваны помнік 109 спаленым вёскам Расонскага раёна.

Старонка