Шыфр
213Д000220
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1977 г.
Стыль
Сацрэалізм
Мемарыяльны комплекс ахвярам фашызму, спаленым вёскам, воінам вызваліцелям і землякам, які знаходзіцца на скрыжаванні шасэйных дарог Верхнядзвінск – Асвея і Даўгаўпілс – Полацк каля в. Яніна, быў адчынены ў 1977 г. Архітэктарам комплексу з’яўляецца М. Трыпук, скульптарам – І. Краўчанка.
Помнік прадстаўляе сабой скульптурную кампазіцыю з фігурамі старога і дзяўчыны і пілонамі з бетону, на якіх размешчана інфармацыя аб стратах Верхнядзвінскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На нахільных тарцовых плоскасцях слупоў размешчаны мармуровыя пліты са звесткамі аб стратах раёна: на першым – аб колькасці загінуўшых жыхароў раёна; на другім і трэцім – назвы вёсак, якія не аднавіліся пасля Вялікай Айчынай вайны; на чацвёртым, пятым і шостым – назвы вёсак, якія пасля вайны адрадзіліся.
У 2004 г. на слупах былі заменены пліты з інфармацыях аб стратах раёна. У 2019 г. былі заменены пліты і праведзена рэканструкцыя сцежак.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён