зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой": скульптурная кампазiцыя “Смага”

Шыфр

110Г000004_7

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст

Датаванне

1968 - 1971 гг.

Апісанне

На левым беразе правага рукава ракі Мухавец у Цытадэлі размешчана скульптурная кампазіцыя “Смага”.

Памер - 5 натур, вага жалезабетону 720 тон.

Абапіраючыся на аўтамат, салдат з каскай у руцэ паўзе да вады. Гэта мастацкі вобраз, які сімвалізуе смагу абаронцаў Цытадэлі. 

Адна з драматычных старонак абароны Брэсцкай крэпасці - гэта востры недахоп вады. Вадаправод быў выведзены  са строю ў першы дзень вайны, а лета ў той год стаяла незвычайна спякотнае. Клубы дыму, парахавога гару запаўнялі гарызонт. Счарнелыя твары байцоў, пасмаглыя ад смагі губы сведчылі аб неймаверных пакутах людзей. Вада была неабходная для астуджэння кулямётаў, параненым, жанчынам і дзецям, усім удзельнікам абароны. І, здавалася, падыходзь да ракі і бяры яе, але подступы да вады абстрэльваліся, уначы берагі асвятлялі пражэктары. Шмат байцоў і камандзіраў загінулі, спрабуючы здабыць каштоўныя кроплі вады. Пасля вайны на берагах рэк знаходзілі прабітыя каскі, пляшкі, кубкі і астанкі загінуўшых. Стваральнікі мемарыяла, ведаючы аб гэтай трагедыі, вырашылі расказаць пра яе, выкарыстаўшы майстэрства скульптара. Постаць салдата, які паўзе да вады з каскай у руцэ, не пакідае нікога абыякавым.

У каску салдата прыносяць наведвальнікі кветкі і ваду.