Шыфр
110Г000004_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст
Датаванне
1968 - 1971 гг.
Апісанне
Мемарыяльны комплекс ствараўся па праекце творчага калектыву на чале з Народным мастаком СССР, Лаўрэатам Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій, сапраўдным членам Акадэміі Навук СССР, скульптарам Кібальнікавым Аляксандрам Паўлавічам. Урачыста адкрыты 25 верасня 1971 г.
Тэрасы-трыбуны былі пабудаваны ў час будаўніцтва мемарыяла ў 1968-1971 гг. Асноўнае іх прызначэнне - прэзідыум урачыстых мерапрыемстваў для ганаровых гасцей і ветэранаў. Гэтая функцыя засталася па сённяшні час. На гэтых трыбунах-тэрасах выступалі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка, Першы Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Б. М. Ельцын, Прэзідэнт Украіны Л. Д. Кучма, Патрыярх Усяе Русі Алексій II, Метрапаліт Слуцкі Філарэт і іншыя знакамітыя людзі.