Шыфр
110Г000004_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст
Датаванне
1968 - 1971 гг.
Астанкі загінуўшых знаходзілі ў розныя гады пасля Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945) на тэрыторыі крэпасці. Яны былі пахаваны на гарнізонных могілках.
Трох'ярусныя пахаванні прамавугольныя ў плане прадстаўляюць сабой тры доўгія рады пабудаваныя з чорнага лабрадарыту на бетонным падмурку. Трыма ўступамі яны адыходзяць ад плошчы каля Вечнага агню, у правы бок ад лесвіцы. Унутры ў склепах знаходзяцца ўрны з астанкамі загінуўшых у час абароны крэпасці ў чэрвені-ліпені 1941 г. На крыху нахіленых плітах надпісы з сілуміна - званне, прозвішча, імя, імя па бацьку, байцоў, камандзіраў Чырвонай арміі, жанчын, дзяцей, па 3 на кожнай пліце.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён