зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мемарыяльны комплекс "Дзяржынава"

Мемарыяльны комплекс "Дзяржынава"

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Д000612

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1972 г.

Апісанне

У цяперашні час мемарыяльны комплекс на хутары Дзяржынава адноўлены. Уключае сядзібны драўляны дом на бутавым цокалі, бутавы склеп, калодзеж. У цэнтры мемарыяла на высокім прамавугольным пастаменце з чырвонага граніту ўстаноўлены бронзавы бюст Ф.Э. Дзяржынскага (скульптар С. Вакар, архітэктар Ю. Казакоў).

“Мемарыяльны комплекс “Дзяржынава” размяшчаецца на тэрыторыі ў 6,67 га і ўключае ў сябе указальнік “Дзяржынава” з планам-схемай сядзібы; бронзавы бюст Ф.Э. Дзяржынскага устаноўлены на плошчы перад домам, на высокім пастаменце з цёмна-чырвонага граніту; уздоўж дарожкі, якая вядзе праз сасновы бор да комплекса, размяшчаецца алея з 49 валуноў, якія сімвалізуюць гады, пражытыя Ф.Э. Дзяржынскім; зусім нечакана лес раступаецца, утвараючы жывапісную паляну, дзе размяшчаюцца поўнасцю адноўлены ў адпаведнасці з гістарычнымі дакументамі жылы драўляны дом з мансардай, дзе прайшло дзяцінства Ф.Э. Дзяржынскага, склеп, прыцягваюць увагу падрэстаўраваныя прыродным каменем невысокія падмуркі пабудоў і калодзежны зруб, з якога цягнецца да сонца бяроза ў два ствалы.  Тэрыторыя“Мемарыяльнага комплекса “Дзяржынава” добраўпарадкавана: праложаны тратуарныя дарожкі, тэрыторыя сядзібы агароджана драўляным плотам.

Старонка