зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мемарыяльны комплекс "Месца спаленай вёскі Любча"

Мемарыяльны комплекс "Месца спаленай вёскі Любча"

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Д000128

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1955 - 1978 гг.

Апісанне

Мемарыяльны комплекс "Месца спаленай вёскі Любча" ўзведзены на месцы былой вёскі ў 1978 г.

Вёска размяшчалася пры грунтавой дарозе, якая звязвала вёскі Малявічы, Любча, Боркі. У ёй налічвалася 23 двары. 

Раніцай 5 мая 1943 г. у вёску прыехалі карнікі, якія пад выглядам праверкі правільнасці аплаты падаткаў, спачатку сабралі ўсіх мужчын у доме Станкевіча. А затым сталі іх выводзіць у гумно. Тых, хто спрабаваў збегчы, расстрэльвалі. Загнаўшы мужчын у будынак, карнікі зачынілі дзверы, абклалі будынак саломай і падпалілі. Тром мужчынам удалося ўратавацца. Жанчын з дзецьмі карнікі сабралі ў другім гумне на ўскраіне вёскі і зажыва спалілі. Ніхто не ўратаваўся. Усяго ў агні загінулі 93 чалавекі. Пасля вайны вёска не адрадзілася. 

У 1955 г. на брацкай магіле астанкаў спаленых жыхароў в. Любча была пастаўлена стэла. У 1978 г. на месцы спаленай вёскі ўзведзены мемарыял. З боку в. Малявічы пры дарозе стаіць паказальнік "Любча". Адразу за ім з паўднёвага боку ад дарогі вузкая дарожка вядзе да месца, дзе спалілі жанчын і дзяцей. На месцы гаспадарчага будынка пастаўлены памятны знак. Далей па грунтавой дарозе, праз колькі дзесяткаў метраў, таксама з паўднёвага боку знаходзіцца брацкая магіла, у якой пахаваны астанкі любчан, і помнік на ёй. На мемарыяльнай дошцы пералічаны ўсе 23 сям'і, што жылі ў вёсцы і былі загублены карнікамі. На месцы кожнага дома ўстаноўлена мемарыяльная пліта, з прозвішчам загінуўшай сям'і. Дзве пліты знаходзяцца паблізу брацкай магілы, з паўднёвага боку ад дарогі. Уздоўж галоўнай вуліцы ўстаноўлены 20 пліт на месцы хат. Яшчэ адна хата знаходзілася асобна на паўночна-ўсходняй ўскраіне вёскі, паблізу гумна, у якім было спалена мужчынскае насельніцтва Любчы. На месцы будынка, у якім спалілі мужчын, пастаўлены памятны знак. 

Старонка