зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяр фашысцкага тэрору - вязняў Баранавіцкага гета

Шыфр

113Д000025

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы, рог вуліц Чарнышэўскага – Рагулі

Датаванне

1994 г.

Апісанне

У 1942 годзе ў г. Баранавічы было створана гета, куды сабралі сем'і яўрэяў, пасля чаго пачаліся расстрэлы. Забітых закапвалі ў траншэях каля в. Грабавец, "Зялёнага Маста" і на вул. Рагулі. У снежні 1942 года усе вязні гета былі знішчаны. Праз 50 год у 1992 годзе родныя і блізкія загінуўшых папрасілі дазволу на перахаванне астанкаў загінуўшых у брацкай магіле на старых яўрэйскіх могілках, зруйнаваных у час вайны.  У 1994 годзе на магіле быў адкрыты мемарыяльны комплекс на сродкі яўрэйскага боку па праекту жыхара Тэль-Авіва, члена гарадскога Савета Баранавічаў да 1939 года, архітэктара Хаіма Цукермана, з матэрыялаў, прывезеных з Ізраіля.  У мемарыяльным скверы (1 га), абнесеным агароджай, устаноўлены памятны камень і белы мармуровы абеліск з надпісам на беларускай мове і іўрыце аб трагедыі вязняў гета. На брацкай магіле на белай мармуровай пліце надпіс на беларускай мове і іўрыце: "Астанкі 12-ці тысяч яўрэяў г. Баранавічы, сабраныя у месцах знішчэння, здзейсненага немцамi і іх памагатымі ў 1942 годзе," выява Шчыта Давіда - яўрэйскага сімвала. Помнік над брацкай магілай складаецца з аркі (сімвала крыві жывых і мёртвых), металічных труб (сімвалы калючага дроту гета), дзвюх калон (сімвалы надзеі на сучаснае і будучыню).