Шыфр
113Д000541
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1993 - 2002 гг.
Стыль
Рэалізм
Мемарыяльны комплекс складаецца з двух частак: скульптурнай кампазіцыі i "Паляны партызанскай славы". У скульптурную кампазіцыю ўваходзіць "Клятва", "Партызанская мадонна" i дрэва з раскіданым бусліным гняздом. Кампазіцыю "Клятва" прадстаўляюць трое мужчын розных пакаленняў са зброяй у руках. Адзін з іх стаіць на каленях. Пад імі на пастаменце цытата з клятвы народных мсціўцаў "... за кроў i смерць, за спаленыя гарады i вёскі ... ". З правага боку фігура жанчыны з маленькім дзіцём на руках - партызанская мадонна. Вертыкальная дамінанта выканана ў выглядзе разламанага дрэва з разбураным бусліным гняздом, якое сімвалізуе спалены i разбураны вайной край.
За скульптурнай кампазіцыяй размешчана "Паляна партызанскай славы". На вялікай пляцоўцы з заходняга боку размешчаны сімвалічны партызанскі касцёр. Пляцоўку акружаюць стылізаваныя зямлянкі. Кожная зямлянка прысвечана асобнай партызанскай брыгадзе Пінскага партызанскага злучэння з пералікам атрадаў, якія ў яе ўваходзілі i фаміліямі іх камандзіраў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён