Шыфр
213Д000473
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1973 г.
Мемарыяльны комплекс “Рыленкі” ўзведзены на брацкіх магілах, дзе пахаваны 10 тыс. воінаў 30-й гвардзейскай стралковай дывізіі 10-й гвардзейскай арміі Заходняга фронту, 84-й гвардзейскай і 331-й стралковых дывізій 31-й арміі 3-га Беларускага фронту, якія загінулі ў баях у раёне вёсак Германы, Іваноўшчына, Кіраёва, Косціна, Н. Тухінь, Ст. Тухінь, Рыленкі, Рабцава.
Мемарыяльны комплекс быў адкрыты 03.07.1973 г. Скульптар праекта - М. Рыжанкоў, архітэктар - М. Ткачук.
Комплекс размешчаны паміж двух дарог транспартнай магістралі М-1 і чыгуначнай дарогі Мінск-Масква. Уяўляе сабой прасторную архітэктурна-скульптурную кампазіцыю.
Першая кампазіцыя прысвечана подзвігу Героя Савецкага Саюза Ю. В. Смірнова, якога фашысты распялі на сцяне бліндажа каля в. Шалашына Дубровенскага раёна, другая - А. М. Васільеву, што паўтарыў подзвіг А.М. Матросава, трэцяя - подзвігу Героя Савецкага Саюза Г. А. Нікандравай, якая падняла байцоў у атаку, чацвёртая - мужным лётчыкам авіяпалка “Нармандыя-Нёман” С. Астахаву і Бруна дэ Фальтана, што загінулі ў адным самалёце.
Брацкія могілкі вырашаны ў выглядзе прамавугольніка, абнесены з трох бакоў брустверам, у цэнтры растуць бярозы. Па перыметры раўнамерна ўстаноўлены 299 надмагільных пліт з імёнамі загінуўшых воінаў.
У 2010 г. быў устаноўлены памятны знак 269 асобнаму медыка-санітарнаму батальёну 251 стралковай дывізіі.
У 2011 г. на асабістыя сродкі сем'яў загінуўшых воінаў савецкай арміі была пабудавана праваслаўная капліца ў гонар Аўгустоўскай іконы Божай Маці.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён