зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мемарыяльны комплекс савецкім воінам і партызанам, брацкая магіла

Шыфр

613Д000189

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1944 г.

Апісанне

Мемарыяльны комплекс савецкім воінам і партызанам і брацкая магіла размешчаны на Г-падобнай пляцоўцы ў паўночна-заходняй частцы плошчы Маякоўскага. У брацкай магіле пахаваны 546 воінаў, якія загінулі ў баях за вызваленне Клецка. Сам комплекс быў узведзены ў 1975 г. дзеля захавання памяці аб воінах і партызанах, што загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе пры вызваленні раёна, 7 250 земляках, загубленых у акупацыю. Ініцыятарам стварэння манумента з'яўляўся тады Першы сакратар раённага камітэта партыі Вячаслаў Іосіфавіч Алёшка. 

У 2005 годзе, да 60-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, была выканана рэканструкцыя Мемарыяльнага комплексу: пафарбаваны і абтынкаваны пілоны і бетонныя блокі, рэстаўраваны надпісы і інш.

У 2015 годзе у выніку пошукавай работы былі ўстаноўлены 33 прозвішчы воінаў, якія загінулі пры вызваленні г. Клецка ў 1944 г. і былі пахаваны ў брацкай магіле разам з 457 невядомымі. Іх прозвішчы былі ўвекавечаны на гранітнай пліце.

Пазней, побач з мемарыяльнай сцяной быў устаноўлены помнік Апанасевічу І. А. – члену экіпажа атамнай падводнай лодкі "Камсамолец", старшаму матросу, які нарадзіўся ў пасёлку Пераможны Клецкага раёна (цяпер увайшоў у склад горада). Загінуў 7 красавіка 1989 года падчас службы ў ВМФ СССР, пры выкананні службовых абавязкаў разам з іншымі членамі экіпажа падчас пажару на падводнай лодцы "Камсамолец" у Нарвежскім моры.