зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мемарыяльны комплекс "Урочышча Гай" г. Баранавічы

Мемарыяльны комплекс "Урочышча Гай" г. Баранавічы

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Д000050

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1942 г.

Апісанне

У чэрвені 1942 г. на ст. Баранавічы-Палескія прыбыў эшалон з чэхаславацкімі грамадзянамі, пасля чаго іх перасадзілі ў грузавікі, многія з якіх былі душагубкамі, вывезлі ў лес і растралялі. У чэрвені 1972 г. ва ўрочышчы Гай адкрыты мемарыяльны комплекс (скульптар М. Альтшулер, архітэктары М. Мілавідаў, А. Макараў, А. Марэніч: бетон, граніт, медзь, бронза).

Пастаўлены на месцы гiбелi i пахавання 3 тысяч чэхаславацкiх грамадзян, растралянных нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi ў чэрвенi 1942 г. Адкрывае мемарыяльны комплекс сімвалічны "Парог жыцця і смерці" -- 1--метровы рассечаны бетонны брус. Фактура бетону стварае ўражанне слядоў, пакінутых людзьмі, пераступіўшымі парог быцця. Дамінанта мемарыяла -- 2 пілоны (13 і 14 м), якія ўверсе змыкаюцца, утвараючы арку -- сімвалічныя вароты канцлагера. На іх падвешаны два званы, якія судакранаючыся з дапамогай шарніраў, рэагуюць на подых ветру. Унізе на арцы -- барэльефы (3 м і 3,5 м) з выявай мноства рук, узнятых у кулак у пратэсце, болі, адчаі. Ад галоўнага манумента ўздоўж магілы ў глыб лесу вядуць дзве дарожкі да сімвалічнага "эшафота". Завяршае комплекс сімвалічная "Сцяна растрэлу" з бутавых камянёў па колькасці загінуўшых. На замацаваных на "сцяне" з гранітнай крошкі плітах надпіс на рускай і чэшскай мовах: "Светлай памяці чэхаславацкіх братоў". Па апошніх звестках загубленымі былі вязні канцлагера Тэрэзіенштат. Тысячу прозвішчаў устаноўлена, астатнія не вядомы. З процілеглала боку мемарыяльнага комплексу насупраць сімвалічнага парогу ўстаноўлены 3 бутавых камяні вышынёй да 1 м, як сімвалы 3 тысяч загінуўшых. Памеры магілы - шырыня 12 м, даўжыня 6,6 м, прыкладная плошча мемарыяльнага комплекса складае каля 1600 кв.м.

Старонка