зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мемарыяльны комплекс "Востраў Зыслаў"

Шыфр

613Д000292

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Любанскі раён, в. Старасек, урочышча Зыслаў

Датаванне

1941–1944 гг.

Апісанне

МК “Востраў Зыслаў” узведзены ў 1969 г.  У яго склад уваходзяць: - уяздны знак з надпісам “Зыслаў”; -14-ці мятровы абеліск з трох плоскасцей з надпісамі- прысвячэннямі ў гонар падпольных Мінскага абкама КП (б)Б, Любанскіх райкамаў КП(б)Б і ЛКСМБ, штабоў партызанскага злучэння Мінскай вобласці і партызанскай брыгады №25 імя П.К.Панамарэнкі; - скульптура старога чалавека ў жалобе; - 8 пліт з імёнамі 296 загінуўшых, пахаваных ў 3-х брацкіх магілах; - 6 адноўленых партызанскіх зямлянак; - памятны знак ў выглядзе вітка спіралі на месцы былога партызанскага аэрадрома. Стан здавальняючы. Ахоўная дошка ўстаноўлена. 

МК “Востраў Зыслаў” узведзены ў 1969 г. да 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў.