зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мемарыяльны комплекс вызваліцелям

Мемарыяльны комплекс вызваліцелям

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Д000547

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1944 г.

Апісанне

Мемарыяльны комплекс складаецца з трох аб'ектаў: брацкай магілы з Вечным агнём, бранякатэра БК-92 i стэлы на месцы высадкі дэсанта.

Над брацкай магілай устаноўлена бетонная стэла на бетонным фундаменце. На стэле размешчаны бронзавы барэльеф з выявай Маці-радзімы са сцягам на труне і воінаў у жалобе па cвaix загінуўшых аднапалчанах. З левага боку на стэле мемарыяльная дошка з чорнага граніту. Перад стэлай гарыць Вечны агонь, які выходзіць з пяціканечнай зоркі з паліраванай нержавеючай сталі. З правага боку ад стэлы знаходзіцца асобная магіла Героя Савецкага Саюза генерал-маёра Т.І. Калініна з абеліскам з паліраванага лабрадарыту. З левага боку ад стэлы магіла Героя Савецкага Саюза гвардыі матроса А.Т.Кулікава з такім самым абеліскам. Побач знаходзяцца яшчэ дзве асобныя магілы са сціплымі надмагільнымі плітамі: старшага лейтэнанта Ciзова І.M. i старшага лейтэнанта Зарэцкага Г.В. Усе гэтыя пахаванні абнесены агароджай з бетонных слупкоў з пяціканечнымі зоркамі. Паміж слупкамі - металічныя трубы. Да брацкай магілы вядзе шырокая лесвіца з падпорнымі сценкамі. На верхняй сценцы размешчаны пліты з чорнага граніту з імёнамі загінуўшых вызваліцеляў i надпіс "СЛАВА ГЕРОЯМ" з паліраваных латунных літар. Паміж літарамі размешчаны маленькія пяціканечныя зоркі з паліраванай латуні.

Бліжэй да ракі Піны на бетонным пастаменце ўстаноўлены бранякатэр БК-92, накіраваны ад ракі ў горад. Пастамент узвышаецца на невысокай пляцоўцы.

На паўднёвым канцы галоўнай aлеі на беразе ракі Піны ўстаноўлена бетонная стэла на месцы высадкі дэсанту. На абодвух баках стэлы размешчаны мемарыяльныя дошкі з чорнага паліраванага граніту.

Тэрыторыя комплекса добраўпарадкавана. Галоўная алея, пляцоўкі i дарожкі пакрыты тратуарнай пліткай.

Старонка