Шыфр
313Д000573
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1975 г.
Мемарыяльны комплекс “Загінуўшым і жывым” быў узведзены ў 1975 г. у гонар партызан і на ўшанаванне памяці 520 землякоў, якія загінулі на фронце, у партызанскай барацьбе і ад рук нямецкіх захопнікаў.
Праект мемарыяла быў распрацаваны скульптарам М.М. Якавенка. Ён быў адкрыты 9 мая 1975 г. на ўрачыстым мітынгу. Ганаровае права першымі адкрыць мемарыяльны комплекс было прадстаўлена ветэранам Вялікай Айчыннай вайны – былому франтавіку М.К. Архіпенка і ўдзельніку партызанскага руху Ф.Г. Дзегцярэнка, перадавіку вытворцасці А.С. Кудраўцу, камсамолке Л.А. Козік і піянеру У. Рымше.
Мемарыяльны комплекс прадстаўляе сабой 3 стэлы, скульптурную кампазіцыю і Сцяну памяці, размешчаную па перыметры рытуальнай плошчы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён