Шыфр
111Г000305_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, г. Косава, урочышча Мерачоўшчына
Датаванне
ХVIII ст.
Апісанне
Аднаўленне сядзібнага дома Тадэвуша Касцюшкі пачалося ў студзені 2003 года ў адпаведнасці з рашэннем Брэсцкага аблвыканкама. Дом быў пабудаваны на фундаменце XVIII стагоддзя па малюнках ХІХ стагоддзя. Урачыстае адкрыццё музея-сядзібы ім.Т.Касцюшкі адбылося 23 верасня 2004 года.
Сядзіба ўяўляе сабой дом у два яруса, пакрыты чаротавым дахам, у ім 8 пакояў. Мемарыяльная частка, якая ўключае 5 пакояў - сенцы, кухню, гасціную, пакой маці і працоўны кабінет бацькі Касцюшкі - адноўлены па ўзоры шляхецкага дома і абстаўлена мэбляй XVIII-XIX стагоддзяў. У гістарычнай частцы, пад якую адведзены адзін пакой, знаходзяцца матэрыялы археалагічных раскопак 2003 года, манеты, медалі, грашовыя банкноты з партрэтам Касцюшкі, герб і генеалагічнае дрэва роду Касцюшкі і інш. Дэманстрацыйная плошча залаў музея складае 200 квадратных метраў на якіх размешчаны 6 пастаянных экспазіцый.
У 2018 годзе на тэрыторыі музея ўзведезны помнік Тадэвушу Касцюшку.