Шыфр
612Д000652
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Датаванне
кан. ХVIII - пач.XIX стст.
Стыль
Класіцызм
Сядзiба Манюшкаў стваралася ў другой палове ХVIII ст. Займала маляўнiчую, параўнальна плоскую тэрасу каля р. Волма. Двор Манюшкаў уключаў у сябе панскi дом, службовыя i гаспадарчыя будынкi, сад, невялiкi парк. Будынак дома быў невялiкi, прамавугольны ў плане, аднапавярховы, драўляны. Архiтэктура дома спалучала рысы народнага дойлiдства i элементы класiцызму. У паркавым асяроддзi прасочваўся дух рамантызму. Парадны двор меў традыцыйную пабудову: газон з клумбай у цэнтры, кальцавы пад'язны гасцiнец. Двор быў адкрыты ў бок ракi.
Тут, 5 траўня 1819 г. нарадзiўся Станiслаў Манюшка, вялiкi кампазiтар. Пазней ён часта прыязджаў у Убель.
У цяперашнi час, нягледзячы на вялiкiя страты, добра прасочваюцца агульныя рысы планiровачнага рашэння. Парадная частка сядзiбы амаль цалкам зарасла дрэвамi i кустоўем. З правага боку параднага двара расце таполя канадская "Яўгенiя". Гэта дрэва было пасаджана ў канцы ХIХ - пачатку ХХ стст. замест старой, белай таполi, якую пасадзiў, паводле падання, Ст. Манюшка. Добра выяўлена былая лiпавая алея. Захаваўся пад'язны шлях з боку вёскi.
У 1966 г. у параднай частцы сядзiбы быў пастаўлены абелiск, на якiм зроблены нотны запiс некалькiх тактаў арыi з оперы Ст. Манюшкi "Галька".
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён