Шыфр
312Д000857
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Мазырскі раён, г. Мазыр, на тэрыторыі, абмежаванай на ўсходзе – зямельным участкам домаўладання № 9 па вул. Кірава, на поўдні – тэрыторыяй былых праваслаўных могілак, на захадзе – зямельным участкам домаўладання № 11 па вул. Кірава, на поўначы – праезджай часткай вул. Кірава
Датаванне
2010 г.
Уяўляе сабой прамавугольную пляцоўку плошчай 220 м. кв., у цэнтры якой знаходзіцца гранітны помнік з надпісам: «На гэтым месцы ў час Вялікай Айчыннай вайны восенню 1941 г. узнесліся ў нябёсы душы мазырскіх габрэяў, якія загінулі ў самаспаленні. Яны не скарыліся перад нацыстамі і пайшлі з жыцця вольнымі людзьмі. Вечная ім памяць...». Узведены у 2010 годдзе.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён