Шыфр
312Д000858
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Датаванне
2004 г.
На правым беразе р. Прыпяць, на адлегласці 50 м ад будынка рачнога вакзала ў абодва бакі ўздоўж р. Прыпяць у 1942 — 1943 гг. былі патоплены сотні мірных жыхароў г. Мазыра яўрэйскай нацыянальнасці.
Надзвычайнай Дзяржаўнай камісіяй па выяўленню і расследаванню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў па Палескай вобласці ў Мазыры было ўстаноўлена, што каля 700 чалавек за перыяд акупацыі было ўтоплена ў рацэ Прыпяць.
Каля месца знішчэння людзей на будынку рачнога вакзала ў 2004 г. устаноўлена мемарыяльная дошка з памятным надпісам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён