Шыфр
713В000373
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Датаванне
XVII–XX стагоддзі
Апісанне
Касцёл дамініканскага кляштара ўваходзіў у ансамбль Высокага рынку, фарміраваў забудову паўднёва-ўсходняга кута плошчы. Быў адзін з прыгажэйшых і велічных храмаў у Мінску, меў рысы рэнесанснай архітэктуры і стылю барока. Захаваліся часткова падмуркі і ніжнія часткі сцен, культурны пласт XVI — XX стст. меў магутнасць да 1,8 м. Будаўніцтва дамініканскага касцёла з кляштарам на гэтым месцы было абумоўлена фундушамі, атрыманымі дамініканцамі ад прадстаўнікоў знакамітых магнацкіх родаў Зоф ’і Слушкі (з Завішаў), жонкі ваяводы вяндэнскага Крыштофа, і П. Тышкевіча, стольніка Вялікага княства Літоўскага і старосты рэчыцкага.
Месца размяшчэння касцёла Святога Тамаша Аквінскага добраўпарадкавана. Прадстаўлена двума ўчасткамі. Большы ўчастак (плошчай 800 м2) выцягнутымі ўздоўж вул. Інтэрнацыянальнай, на вул. Энгельса арыентаваны меншы ўчастак (плошчай 248 м2), адзелены брукаванай пешаходнай дарожкай. Участкі пакрытымі газонам і брукоўкай, абмежаваны каменным бардзюрам.