Шыфр
611Д000363
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1930–1940-я гг.
Курапаты - невялікі па плошчы лес, размешчаны у паўночным - паўночна-заходнім накірунку ад мінскага мікрараёна Зялёны Луг. Гэтае пагоркава-балоцістае месца, рэшткі якога цяпер туляцца паміж горадам, кальцавой дарогай ды шашою на Заслаўе, тутэйшыя вяскоўцы часам называлі "Брод". Перад вайною лес у Курапатах, як і навакольныя вёскі Цна-Ёдкава, Зялёны Луг (знесеная ў канцы 1970-х гг.), Драздова, знаходзіўся прыблізна за 4-5 кіламетраў ад тагачаснай ускраіны Мінска. У другой палове 1930-х гг. побач з курапацкім борам ад Лагойскага тракту на Заслаўе цягнулася гравійка, якая і стала потым апошнім "жыццёвым" шляхам для многіх тысяч людзей.У перадваенныя гады жыхары вёсак Цна-Ёдкава, Зялёны Луг, Драздова зрабіліся сведкамі ды відавочцамі масавых забойстваў, якія здзяйсняліся у Курапацкім лесе органамі НКУС.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён