Шыфр
112В000283
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Іванаўскі раён, в. Агова, каля вёскі
Датаванне
4 - 5 тыс. да н.э.
Месцазнаходжанне ранняга палеаліту - помнік археалогіі. Помнік умоўна падзелены на тры часткі: Усход, Цэнтр, Захад. Даследчыкамі было зафіксавана чатыры культуразмяшчальныя гарызонты, якія пачынаюцца на глыбіні ад 2-3 м да 12 м ад сучаснай дзённай паверхні.
Археалагічны помнік Агова 1 з’яўляецца найстаражытнейшым сведчаннем існавання людзей на тэрыторыі краіны. Дзякуючы знаходкам адметных тыпалагічных форм крамянёвых артэфактаў і дакладнаму датаванню культуразмяшчальных адкладаў, гісторыя Беларусі стала больш старажытнай на некалькі сотняў тысяч гадоў. Бліжэйшыя падобныя археалагічныя помнікі размешчаны на тэрыторыі Саксоніі (Цвохау (Zwochau), Макклееберг (Makkleerberg), Шладэбах (Schladebach) і прымеркаваны да аналагічных шырот.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён