зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

412Г000288

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1882 г.

Стыль

Народнае дойлідства з рысамі мадэрну

Апісанне

Мячэць - помнік драўлянай архітэктуры з рысамі мадэрну, у якім праявіліся традыцыі мясцовага народнага дойлідства. Пабудавана ў 1882 г. па фундацыі Эльвіры Замойскай, уладальніцы мястэчка. 

Прамавугольны ў плане будынак з 5-граннай прыбудовай- міхрабам, накрыты шатровым дахам, у цэнтры якога 8-гранны мінарэт. Першапачаткова галоўны фасад быў аформлены  галерэяй на 4 слупах з выгнутымі падкосамі (у 1970-я гг. заменена невысокім тамбурам). Інтэр'ер падзелены на мужчынскую і жаночую палавіны з асобнымі ўваходамі. Нетрадыцыйнае для большасці мячэцей раздзяленне ўнутранай прасторы на мужчынскую і жаночую часткі сведчыць аб захаванні звычаяў крымскіх татар-перасяленцаў. 

Іўеўская мячэць ніколі не спыняла сваю дзейнасць. Адзіная з двух дзясяткаў мячэцей, існаваўшых на тэрыторыі Беларусі ў даваенныя гады ўцалела, а ў савецкія часы была адзінай дзеючай мячэццю на Беларусі.

Старонка