Шыфр
213Б000134
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Аршанскі раён, в. Ляўкі, -
Апісанне
"Ляўкі" - адзін з найбольш жывапісных філіялаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, размешчаны на беразе Дняпра, на былой дачы паэта. Тут на дачы народны паэт Беларусі Я. Купала жыў і працаваў у 1935-1941 гг. Гэты перыяд складае адну з лепшых старонак яго творчасці, так званы Ляўкоўскі цыкл. У пачатку вайны (3 ліпеня 1941 г.) дача згарэла. 04.08. 1945 г. была прынята пастанова СНК БССР № 1139-292, якой прадугледжвалася аднаўленне дачы і стварэнне там філіяла Літаратурнага музея Я. Купалы. Купалаўскі мемарыяльны запаведнік быў створаны ў 1978 годзе на плошчы 19 гектараў.