зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю народнага паэта Беларусі Якуба Коласа: тэрыторыя урочышча Бервянец

Шыфр

613Б000607_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, урочышча Бервянец, побач з ТАК "Высокі бераг", на правым беразе р. Нёман

Датаванне

22.09.1972

Апісанне

Урочышча Бервянец знаходзіцца каля вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёну, побач з ТАК “Высокі бераг”, на правым беразе р.Нёман.

Тэрыторыя Бервянца з’яўляецца культурным ландшафтам і ўяўляе сабой фрагмент прыроднага ландшафта на аснове дуба, елкі, арэшніка. Цэнтральную частку займае напаўадкрытая паляна са сцэнай і лавамі, абмежаваная з усходу наднёманскімі паплавамі і групамі дрэў уздоўж рэчышча Нёмана; з поўначы паляна абмежавана лясным масівам, з поўдня Нёманам, які ўтварае меандр з купкамі дрэў, а з усходу старым рэчышчам Нёмана ў выглядзе С - абразнай сажалкі і, паміж якой і Нёманам існуе таксама паляна з купкамі старых дрэў і невялікімі домікамі для турыстаў. На некалькіх старых дубах паўднёва-усходняй часткі паляны захаваліся борці ў выглядзе дзеравянных калод вышыней каля 1м.