Шыфр
63БК000054
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Апісанне
Традыцыя выканання абрадавых і пазаабрадавых песень Любаншчыны, прадстаўленая ў творчасці аўтэнтычных фальклорных гуртоў “Журавушка“ (в. Ямінск), “Глыбокія крыніцы” (в. Закальное), “Павалякі“ (в. Обчын), з’яўляецца выбітнай з’явай музычнай культуры вуснай традыцыі. Музычна-этнаграфічныя гурты – носьбіты адметнага выканальніцкага стылю і мясцовага ўнікальнага песеннага рэпертуару, прэзентуюць песенныя традыцыі аднаго арэала ў паўночнай частцы Беларускага Палесся, але пры гэтым маюць яўныя адрозненні песеннай культуры. У рэпертуары гуртоў знаходзяцца старажытныя ўзоры песень каляндарнага і сямейна-радавога цыклаў, пазаабрадавая (гістарычна больш позняй традыцыі), сучасная песнятворчасць і, нават, танцы. Пры выкананні пазаабрадавых песень (пакосных, «гасцявых», казацкіх, любоў¬ных і інш.) характэрна для ўсіх гуртоў адасабленне партый ніжняга і верхняга галасоў. ГКК з 2008 г. Самабытны выканальніцкі стыль песеннай традыцыі Любаншчыны беражліва захоўваецца і перадаецца ўдзельніцамі гуртоў.