зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мясцовы стыль песеннай, танцавальнай і народна-апавядальнай лакальнай традыцыі міжрэчча Сожа і Проні

Апісанне

Аўтэнтычны фальклорны ансамбль «Незабудки» в.Галавенчыцы – самы яскравы і цікавы ансамбль у Магілёўскай вобласці. Гэта прыклад сапраўднага аднаўлення і захавання мясцовай традыцыйнай культуры. Большую частку ўнікальнага рэпертуару ансамбля Галавенчыцкага клуба народнай творчасці складаюць каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыя і пазаабрадавыя песні. Акрамя таго, кожная ўдзельніца ансамбля з'яўляецца рэдкім носьбітам традыцый, ведаў аб народных вераваннях, звычаях, абрадах, народнай прозе сваёй лакальнай мясцовасці. Удзельніцы ансамбля не толькі спяваюць песні, але і танчаць, ведаюць шмат казак, легенд, прымавак, прыказак, і г.д. На дадзены момант (01.09.2022 года) у складзе «Незабудак» засталося 3 чалавекі носьбіта, зараз ідзе актыўны працэс пераемнасці іх творчасці народным ансамблем народнай музыкі і песні «Землякі» раённага Цэнтра культуры і вольнага часу і Далецкай Алесяй Віктараўнай, загадчыцай метадычнага аддзела раёну культуры і вольнага часу ДУК "Цэнтралізаваная клубная сістэма Чавускага раёна".

Студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі таксама займаюцца пераемнасцю песеннай спадчыны в. Галавенчыцы. Яны выязджаюць у экспедыцыі да носьбітаў для ўдасканалення манеры дакладнасці выканання іх песень.