зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мясцовы танец “Дэмбраўская кадрыля”

Мясцовы танец “Дэмбраўская кадрыля”

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

43БЛ000123

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Апісанне

Дэмбраўская кадрыля – пазаабрадавы парна-гуртавы танец, які да сённяшняга дня бытуе ў Шчучынскім раёне.  Як і іншыя кадрылі, Дэмбраўская называецца ў адпаведнасці з мясцовасцю свайго існавання (аг. Дэмбрава). Танец “Дэмбраўская кадрыля” мае ўстойлівую кампазіцыю і рэгламентаваную лексіку. Танец выконвае шэсць пар. Складаецца кадрыля з трох кален. У першае калена ўваходзіць уступ і 5 фігур, падчас якіх пары рухаюцца па колу, хлопцы танцуюць некаторы час на месцы да цэнтра спіной, а дзяўчаты навокал, пасля мяняюцца месцамі, зноў разам танцуюць па колу па ходу сонца, потым супраць ходу сонца. Калена другое мае 2 фігуры, на працягу якіх кавалеры змяняюць партнёрак, а дзяўчаты мяняюць партнёраў у даволі складаных пераходах у паўколах, напрыклад, 6-я партнёрка пераходзіць да 3-га партнёра, 1-я да 4-га, 2-я да 5-га, а пазней 1-я пераходзіць да 3-га, 2-я да 4-га, 3-я да 5-га. Так на працягу кадрылі, чаргуючы дынамічныя і статычныя харэаграфічныя кампаненты, выканаўцы ператанцоўваюць па чарзе “ўсе з усімі” – да сустрэчы са сваім партнёрам. Калена трэцяе ўключае 9 фігур, некаторыя з якіх танцуюцца з пераходам ў тройкі і таксама са зменай партнёраў (рухаючыся па колу, хлопцы падбягаюць да дзяўчат, утвараюць тройкі і рухаюцца па крузе). Пасля змены ўсіх партнёраў у тройках, хлопцы і дзяўчаты некаторы час танцуюць па-асобку ў колах і шэрэнгах, пасля зноў аб’ядноўваюцца ў пары, выконваюць фігуры “Шэн” (перакручваюцца пад руку, ідучы па колу з усімі парнёрамі), “Ручаёк” і падчас апошняй фігуры ў коле дзякуюць адзін адному за танец. Паузы паміж часткамі ў танцы “Дэмбраўская кадрыля” адсутнічаюць. Такім чынам, “Дэмбраўская кадрыля” вылучаецца шэрагам сваіх адметных рысаў: калены ў кадрылі ідуць без перапынку і іх аб’яў, асобныя фігуры выконваюцца тройкамі. Для кадрылі характэрна хуткая змена разнастайных фігур і малюнкаў (лінія, ручаек, калона), а таксама розныя пераходы, змена партнераў, абход адзін аднаго, парамі. “Дэмбраўская кадрыля” адносіцца да тыпу кругавых кадрыляў. Выконваецца ва ўмеранным тэмпе на двухдольную мелодыю, якая захоўваецца ў варыятыўным выглядзе на працягу ўсяго танца. Дзеянне разыгрываецца па коле рознай канфігурацыі, больш акцэнтуецца на паўколах: з левага ці з правага боку танцавальнай пляцоўкі, а таксама падчас утварэння шарэнгі або фігуры “танец тройкамі” – яе выконваюць адначасова тры кавалеры, шэсць дзяўчат і тры хлопцы, якія засталіся без партнёрак. Яны на паўколе паасобку выконваюць асноўны рух кадрылі. Разглядаючы сам танец і яго кампазыцыйны строй, трэба адзначыць, што ён уключае элементы розных танцаў, якія бытавалі ў Дэмбраве:  “Лявоніха”, “Ручаёк”, “Кракавяк”. На сённяшні дзень танец, які пачаў аднаўляцца і практыкавацца ў Дэмбраве з 70-х гг XX ст., можа выканаць кожны трэці жыхар аг. Дэмбрава, а гэта больш за 180 дэмбраўчан розных пакаленняў. Перадача вопыта, традыцый і звычаяў сваёй мясцовасці адбываецца праз сям’ю, асяроддзе, якое акружае чалавека. Веды і ўменне «танчыць» кадрылю перадаюцца ад маці да сына ці дачкі, ад бацькоў да дзяцей. Гэты танец выконваецца на розных святах, якія арганізоўваюць самі жыхары: вяселлі, дні нараджэнні, на Вялікдзень, Каляды, а таксама проста ў асяроддзі сваякоў і суседзяў. Адной з важных мадэляў перадачы традыцыі выканання кадрылі з’яўляецца заняткі ў клубным фарміраванні – узорным фалькорным калектыве “Скарбоначка” аддзела культуры і дасуга «Дэмбраўскі сельскі Дом фальклору». З малых гадоў дзеці, якія займаюцца ў калектыве, далучаюцца да традыцыйнай культуры сваёй мясцовасці. Удзельнікі гурта вывучылі і аднавілі не толькі Дэмбраўскую кадрылю, але і іншыя мясцовыя побытавыя танцы такія, як “Полька-бабачка”, “Падыспань”, “Нарэчанька”, “Лявоніха”, “Лысы”, “Кракавяк”, якія маюць свае адметныя рысы і выразна адрозніваюцца ад іншых танцаў Гродзеншчыны. На працягу сваёй актыўнай творчай дзейнасці ўдзельнікі калектыву праводзілі этнаграфічныя экспедыцыі, майстар-класы, ладзілі вечарыны, якія сталі важнай крыніцай ведаў аб танцавальных традыцыях рэгіёна, вартыя вывучэння і  захавання

Старонка