Шыфр
513Г000482
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
к. ХІХ – пач. ХХ ст.
Стыль
Рускі стыль
Мікалаеўская царква пабудавана ў канцы XIX-пачатку XX ст. з дрэва.
Будынак выцягнуты прамавугольны ў плане, асноўны зруб пакрыты двухсхільным дахам з запатыліцамі на тарцах. Да асноўнага зруба прымыкае роўны з ім па вышыні невялікі прамавугольны бабінец і больш нізкая пяцігранная алтарная апсіда. У дэкоры фасадаў выкарыстаны налічнікі, гарызантальная шалёўка, якая падкрэслівае цокальную частку і фрыз. Інтэр’ер зальны, столь плоская, падшыўная.
У 1930-х гг. царква была зачынена, у 1941-1943 гг. у час нямецкай акупацыі служба была ўзноўлена. У 1943 г. царква пацярпела ад пажару і была адноўлена. У 1950-я гг. капітальна перабудавана.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён